“Канец чыстага мастацтва”. Лекцыя арт-крытыка Тані Арцімовіч у “ДОМ46”

|

У творчай прасторы “ДОМ46” адбудзецца лекцыя куратаркі і арт-крытыка Тані Арцімовіч “Руйнуючы межы: канец чыстага мастацтва”. На прыкладзе розных праектаў яна раскажа пра страты і магчымасці мастацтва ў эпоху новых медыя.

У Лідскім замку будуць здзяйсняць мары

|

Ад 2 па  4 чэрвеня ў Лідскім замку пройдзе Міжнародны фестываль “Мары здзяйсняюцца”, арганізаваны дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Свет без межаў”. Імпрэзу, дзе прадэманстраваць плён сваёй творчасці  могуць  дзеці і  і маладыя людзі з інваліднасцю ў Беларусі ладзяць ужо дзевяты раз, і сёлета яна праводзіцца на Гарадзеншчыне. У праграме свята прадугледжаны экскурсіі, наведванне кінатэатра, канцэрт ад удзельнікаў і гасцей фестываля  і вогненнае шоў.

Вынік моцнага ветру на Гарадзеншчыне: больш за 100 дамоў без электрычнасці, з фермаў пазрывала дахі

|

Моцны вецер – да 20 м/с, які быў у Гродзенскай вобласці ўвечары 30 мая, пашкодзіў фермы і жылыя дамы ў Смаргонскім раёне, паваліў дрэвы ў Гродзенскім і Слонімскім раёнах, абарваў лініі электраперадач у Гродзенскім і Смаргонскім раёнах, паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС.

У Гродне пакажуць анімацыі польскай кінашколы з Лодзі

|

Пабачыць анімацыйныя працы студэнтаў прэстыжнай польскай кінашколы можна будзе 7 чэрвеня ў 18.00 у зале ва ўнутраным дворыку будынка па вул. Будзёнага 48а. Праграма разлічана на дарослых гледачоў (16+). Уваход вольны.

Ратавальнікі дапамаглі дашкольніку і яго бацьку выбрацца з 8-метровага калодзежа

|

Званок ад неабходнасці ратаваць дзіця, што правалілася ў адкрыты каналізацыйны калодзеж глыбінёй каля 8-мі метраў, паступіў у службу “101” ад дзяжурнага лекара хуткай дапамогі 29 мая каля 17 гадзін, паведамляе Гродзенскае Упраўленне МНС. Да месца здарэння скіраваліся два разлікі ратавальнікаў. 

Моцная плынь Нёмана стала прычынай гібелі двух чалавек у Гродне

|

Два чалавекі патанулі на Нёмане ў Гродне за мінулыя выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе.

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прэзентуе ў Гродне “Дэкларацыю правоў студэнтаў”

|

У Гродне 30 мая пройдзе першая выяздная сустрэча арганізацыі “Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў”. Сустрэча прымеркаваная да прыняцця 25 траўня 2016 года “Дэкларацыі правоў студэнтаў”. Прадстаўнікі ЗБС раскажуць пра гісторыю стварэння Дэкларацыі, яе асноўныя часткі і карысць для студэнтаў, а таксама пра дзейнасць арганізацыі і яе планы.

Да дня абароны дзяцей тэатр лялек падрыхтаваў “марское падарожжа” да Краіны Дзяцінства

|

Пад час падарожжа удзельнікаў чакаюць конкурсы, загадкі, танцы, песні, а таксама прызы ад кавярні “Шэкспір”! Кожнае дзіця зможа зрабіць свой унікальны караблік і пусціць яго па чароўнай рацэ.

З чэрвеня да верасня аднаўляюцца чыгуначныя спалучэнні з Гродна да Адлера і Адэсы

|

Беларуская чыгунка аднаўляе спалучэнні з рэгіёнаў у накірунку Чорнага мора. У тым ліку два цягнікі з Гродна, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У Гродне памёр украінскі арцыбіскуп Пётр Мальчук

|

Арцыбіскуп Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі знаходзіўся ў Гродне на Эўхарыстычным кангрэсе, які 24-26 мая сабраў касцёльных іерархаў з Беларусі і замежжа. Пётр Мальчук памёр пасля свята Божага Цела, у ноч на 27 мая. Цела знайшлі ў яго асабістым пакоі, піша credo-ua.org.