Да дня абароны дзяцей тэатр лялек падрыхтаваў “марское падарожжа” да Краіны Дзяцінства
Праўда, па дарозе трэба асцерагацца піратаў з іх шкоднымі парадамі, бо яны хочуць збіць падарожнікаў з курсу і накіраваць у Краіну непаслушэнства!
Пасля ўдалага падарожжа гасцей імпрэзы чакае спектакль-мюзікл «Котчын дом». Падарункі ў выглядзе малюнкаў, самаробных сувеніраў, кветак і інш. для любімых персанажаў вітаюцца!
Прыходзьце адзначыць Дзень абароны дзяцей разам з тэатрам лялек!
Праграма адбудзецца:
– 29-га траўня (нядзеля) на пляцоўцы ля ўваходу ў тэатр лялек у 11.45 і 13.45;
– 1 чэрвеня (серада) на пляцоўцы ля ўваходу ў тэатр лялек у 11.45 і 13.45.
Пачатак спектакля «Котчын дом» – у 12.00 і 14.00.
Бонус! 1-га чэрвеня ў забаўляльнай праграме ў тэатра лялек ўдзельнічае крама «Кубік» з гіганцкімі версіямі настольных гульняў.