У Гродне пакажуць анімацыі польскай кінашколы з Лодзі
Walki w Klatkach (Бітвы ў Кадрах) – гэта арыгінальная назва штогадовага студэнцкага паказу анімацыйных фільмаў Лодзкой кінашколы ў Польшчы. Назва азначае барацьбу аўтараў над кожным кадрам уласнага фільма. У Лодзі гэтыя паказы сталі традыцыяй, а ў Беларусі толькі пачынаюць набіраць абарот. WWK6 сёлета пройдзе ў Гродне і Мінску.