Прымаюцца заяўкі на ІІ конкурс імя Рышарда Капусцінскага для маладых рэпарцёраў

|

Варшаўскі Фонд “Герадот” імя Рышарда Капусцінскага прымае заяўкі з апісаннем планаваных рэпарцёрскіх праектаў.

З’явілася беларускамоўная версія Гродзенскага форума

|

Адзін з самых актыўных гарадскіх форумаў Беларусі нарэшце займеў беларускамоўны інтэрфейс. Раней у наладках сайта было толькі дзве мовы – ангельская і руская. Размовы пра пераклад вяліся даўно, аднак ажыццявіць задуманае змаглі толькі зараз.

Ідэнтыфікаваць наведнікаў інтэрнэт-кавярняў будуць відэакамеры

|

Да канца года ў Беларусі будзе прынятая пастанова, якая дазволіць уладальнікам кампутарных клубаў выкарыстоўваць альтэрнатыўныя спосабы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў фота- і відэафіксацыі альбо іншым праграмна-тэхнічным спосабам.

У апошнія дні лістапада ў Гродне яшчэ больш пацяплее

|

Сярэднесуткавая тэмпература паветра на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці на 5 градусаў перавышае кліматычную норму.

І хоць у бліжэйшыя дні будзе пахмурна і вільготна, паводле прагнозу “Гроднааблгідрамету”  яшчэ больш пацяплее.

Канцэрт інструментальнай музыкі ў Музеі гісторыі рэлігій

|

30 лістапада музей запрашае на канцэрт класічнай і сучаснай музыкі ў выкананні артыстаў Гродзенсккай абласной філармоніі.

Эстонская кампанія ініцыюе будаўніцтва спа-комплекса на Аўгустоўскім канале

|

Гатэльны комплекс будзе створаны ў раёне вёскі Прывалка на тэрыторыі рэкрэацыйнага парка, які ўваходзіць у Свабодную эканамічную зону.

На беларуска-польскай мяжы затрымалі расійскіх злодзеяў

|

Двух грамадзян Расіі, якія планавалі займацца крадзяжамі ў краінах Еўрасаюза, затрымалі памежнікі Гродзенскай памежнай групы.

АЧБ: Дзве паўночныя перамогі

|

Учора гарадзенскі “Нёман” у Наваполацку разграміў “Хімік-СКА” з лікам 2:11.

“Гарадзенская бібліятэка” возьме ўдзел у XXI Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

|

Прэстыжны Кірмаш адбудзецца з 29 лістапада да 2 снежня ў Каралеўскім замку.

Да свайго 20-годдзя гарадзенскія філатэлісты аднавілі структуры

|

У снежні гэтага года арганізацыя філатэлістаў Гарадзеншчыны будзе адзначаць 20 год ад заснавання. Напярэдадні філатэлісты правялі ўстаноўча-выбарчы сход.