Канцэрт інструментальнай музыкі ў Музеі гісторыі рэлігій

|

У выкананні Уладзіміра Захарава (гітара) прагучаць музычныя творы самых розных стыляў і накірункаў: ад беларускай народнай песні  да танца ў ірландскім стылі.

Інструментальны ансамбль “Медыум” прадставіць новую праграму, падрыхтаваную паводле кампазіцый “Бітлз”. Наведнікі музея стануць яе першымі слухачамі. Акрамя таго калектыў зайграе класічныя творы, музыку з кінафільмаў.

Упершыню дуэтам з баянам (Дзмітрый Казека) выступіць балалаечнік Аляксандр Варанішча.

У праграме таксама скрыпічны квінтэт, фартэпіянная музыка ў выкананні Ларысы Мяркулавай і Веры Латышавай.

 

Ст. навуковы супрацоўнік Музея гісторыі рэлігій Вера Хведчына:

– Мы хочам, каб камерная зала Музея гісторыі рэлігій стала месцам сустрэч аматараў музыкі.

На бліжэйшым  канцэрце будзе гучаць інструментальная музыка на любы густ. Зусім інакш яна ўспрымаецца ў атмасферы камернай залы палаца 18 стагоддзя, пры каміне.

Усе музыкі – вельмі вядомыя імёны. Балалаечнік Аляксандр Варанішча – проста ўнікум, па-за конкурсам і міжнародны лаўрэат, гітарыст Уладзімір Захараў.

Набліжаецца калядны час, калі музычныя вечары ў музеі будуць праводзіцца асабліва часта.

 

Пачатак канцэрта інструментальнай музыкі ў 19 гадзін.

Кошт білета – 30 тысяч рублёў (у суму ўваходзіць кошт уваходнага білета ў музей).

 

Здымак http://forum.grodno.net