Эстонская кампанія ініцыюе будаўніцтва спа-комплекса на Аўгустоўскім канале

|

У межах развіцця турысцка-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал” прапануецца рэалізацыя інвестпраекта па стварэнні гастэльнага спа-комплекса катэгорыі “medical Spa”, які аб’яднае водны цэнтр і wellness з поўным абслугоўваннем.

 

Эстонская кампанія Cap Holding распрацавала праектную дакументацыю і бізнес-план праекта, а цяпер шукае партнёра для яго рэалізацыі. Для стварэння спа-гатэля неабходныя 14 мільёнаў еўра інвестыцый. Пры гэтым стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры будзе фінансавацца за кошт сродкаў дзяржаўнай інвестпраграмы і мясцовага бюджэту.

 

Прапануецца будаўніцтва гатэльнага комплекса на 109 нумароў, аздараўленчага комплекса, тэніснага корта, рэстараннага комплекса, воднага цэнтра і канферэнц-цэнтра.

 

Пляцоўка пад будаўніцтва знаходзіцца на тэрыторыі Гродзенскай пушчы, багатай слабамінералізаванымі падземнымі і крынічнымі водамі, запасамі сапрапелевых і лекавых гразяў.

 

Паводле http://www.belta.by