Ідэнтыфікаваць наведнікаў інтэрнэт-кавярняў будуць відэакамеры

|

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч карэспандэнту БелТА.

 

Праект пастановы накіраваны на разгляд Савета Міністраў.

 

На сёння абавязковы для выканання ўладальнікамі пунктаў калектыўнага карыстання указ №60, які абавязвае ідэнтыфікаваць карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг і захоўваць звесткі  пра паслугі. Паводле дзейснай пастановы Саўміну, з 1 ліпеня 2010 года карыстальнікі павінны прад’яўляць дакументы, якія сведчаць асобу, – пашпарт.

 

Калі будзе прынятая новая пастанова, гаспадары кампутарных клубаў самі змогуць вызначаць найбольш зручны спосаб ідэнтыфікацыі кліентаў.

Захоўваць інфармацыю, у тым ліку зафіксаваную фота- і відэакамерамі, неабходна будзе цягам года.

 

Здымак http://byfly.ws