У Дзень закаханых у OldCity плануюць паставіць рэкорд па самым масавым пацалунку

Незвычайным чынам вырашылі правесці Дзень святога Валянціна ў гандлёвым цэнтры OldCity. Там запланавалі флэшмоб з самым масавым пацалункам, які можа стаць рэкордным для Гродна.

Гарадзенцы, якія сартуюць смецце, заплацяць за яго вываз менш. Аматары смеццяправода – больш

|

Пытанне дыферэнцыяванай аплаты за вываз смецця абмяркоўвалі ў Гродне на абласным семінары ЖКГ 4 лютага. Але перш чым гэта будзе ўведзена, трэба ўстанавіць адпаведную колькасць кантэйнераў для раздзельнага зборку смецця – каля 30 тысяч, паведамляе Белта.

Як зняць фільм за 4 дні і 5 тысяч долараў? Стваральнікі “ГараШа” сустрэнуцца з гарадзенцамі

|

11 лютага ў шырокі пракат выходзіць нашумелая трагікамедыя “Гараш”, знятая камандай незалежных беларускіх кінематаграфістаў. 12 лютага пасля прагляду стужкі ў 18.30 у кінатэатры “Кастрычнік” адбудзецца сустрэча з творчай групай фільма. 

Алесь Плотка ў межах паэтычнага “Лютага Туру” выступіць у Гродне

|

Прэзентацыя кнігі “Байсан” пройдзе ў вялікіх і малых гарадах у лютым. Выйшаўшая  ў выдавецтве “Кнігазбор” кніга атрымала цёплыя водгукі крытыкаў, а яе вокладка – ўзнагароду фестываля беларускай камунікацыі Ad.nak!

Экспрэс-маршруты на рынак “Паўднёвы” адмянілі да канца лютага

|

Да 29 лютага часова прыпынены рух аўтобусных экспрэс-маршрутаў на рынак “Паўднёвы”. Гэта звязана са змяншэннем колькасць пасажыраў, патлумачылі ў аўтобусным парку Гродна.

У 2015 годзе на Гарадзеншчыне раскрыты ўсе забойствы, знізілася колькасць ДТЗ, але пабольшала хатняга гвалту

|

3 лютага адбылася прэс-канферэнцыя Упраўлення унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Начальніка УУС, палкоўніка міліцыі Вадзім Сіняўскі распавёў пра вынікі працы аддзела ў мінулым годзе і адзначыў, што такога кшталту сустрэчы з прадстаўнікамі прэсы гэта сведчанне адкрытай і празрыстай дзейнасці органаў унутраных спраў.

Моцны вецер на Гарадзеншчыне захаваецца, магчымы галалёд

|

Вецер хуткасцю да 15-20 м/с і галалёд чакаецца месцамі па Гродзенскай вобласці ў чацвер 4 лютага, паведамілі ў аблгідрамеце.

Тры аўтамабілі пашкоджаны, адзін чалавек загінуў у выніку аварыі на дарозе Гродна -Азёры

|

Дзве аварыі адбыліся раніцай 3 лютага на дарозе Гродна-Азёры ў раёне вёскі Забагонікі, паведамляе ДАІ Гродна

НЛА за вакном і стрэлы на вуліцы: гарадзенскія выратавальнікі падзяліліся смешнымі званкамі на нумар “101”

|

На сайце абласнога ўпраўлення МНС абнавілася рубрыка, у якой выкладаюцца аўдыёфайлы з кур’ёзнымі зваротамі да выратавальнікаў. Апошні раз яна абнаўлялася ажно два гады таму.

Пачынаецца прыём заявак на юбілейны конкурс “Гарадзенская беларусачка”

У канцы красавіка ў Гродне адбудзецца Х гарадскі фольк-конкурс “Гарадзенская беларусачка – 2016”. Каб паўдзельнічаць у конкурсе прыгажуням трэба даслаць арганізатарам анкету да 20 лютага.