666 замежнікаў атрымалі права працаваць на Гарадзеншчыне

|

Такую колькасць спецыяльных дазволаў на працу замежным грамадзянам выдалі ў Гродненскай вобласці за 9 месяцаў ад пачатку года. І гэта без уліку грамадзян Расіі і Казахстану, якія маюць права працаваць у Беларусі без спецыяльнага дазволу.

Слонімскія выратавальнікі знялі з балкона пакінутых без нагляду дзяцей

|

Дзяўчынку, якая плакала, седзячы на парэнчах балкона кватэры на трэцім паверсе, заўважыла жанчына.

“Нёман” вярнуў сабе камфортную перавагу над мінскім ”Юнацтвам”

|

Хакеісты гродзенскага “Нёмана” 11 кастрычніка на хатняй пляцоўцы абыгралі свайго бліжэйшага суперніка ў чэмпіянаце Беларусі і зноў адарваліся ад “Юнацтва” на 7 ачкоў, паведамляе belta.by .

Паўстанцаў узгадаюць у Свіслачы 27 кастрычніка

|

Як паведамляюць мясцовыя актывісты, традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 г пачнецца ў 11.00 каля касцёла св. Францішка. Плануецца ўскладанне кветак і знічак да магілы Віктара Каліноўскага, помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту.

Гродзенскія арнітолагі ладзяць штотыднёвыя экскурсіі для ўсіх ахвотных

|

Дасведчаных бёдуотчараў і тых, хто толькі вучыцца адрозніваць птушак, хоча назіраць іх у прыродных умовах, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае на бясплатныя экскурсіі па ваколіцах Гродна.

У Гродне пачалася добраахвотная акцыя “Чысты лес”

|

Студэнты гарадзенскіх каледжаў 11 кастычніка дапамагалі лясгасу распачаць акцыю “Чысты лес”. Афіцыйна акцыя распачынаецца ў суботу 12 кастрычніка, аднак гарадзенцы вырашылі быць уперадзе ўсёй краіны.

Гарадзенскія ўлады больш за 8 гадоў не даюць дазволу на будаўніцтва касцёла

|

Вернікі гродзенскай рыма-каталіцкай парафіі св. Язэпа звяртаюцца да ўсіх верных Гродзенскай дыяцэзіі з просьбай пра малітву ў інтэнцыі атрымання дазволу на будаўніцтва ўласнай святыні.

Гродзенскі тэатр лялек адкрывае музей

|

Першая экспазіцыя музея тэатра лялек будзе прысвечана найстарэйшаму беларускаму тэатральнаму мастаку Леаніду Быкаву.

У Гродне пройдуць слінга-флэш-моб, слінгашэсце і слінгаквэст

|

Гродзенскія слінгамамы традыцыйна далучаюцца да Сусветнага Тыдня Слінганашэння, якая сёлета адзначаецца з 7 да 13 кастрычніка пад дэвізам “На карысць нам дваім”.

На Дзевятоўцы зноў зменяцца маршруты грамадскага транспарту

|

З-за пракладкі камунікацый на перакрыжаванні вуліц Ліможа – Курчатава, рух транспарту на гэтым кавалку дарогі закрыюць з 9 гадзін 14 кастрычніка да 20 гадзін 29 кастрычніка.