У Гродне пачалася добраахвотная акцыя “Чысты лес”

|

Па словах прадстаўнікоў ляcгаса, большасць смецця ў лесе ствараецца дачнікамі, якія, вяртаючыся ў горад, праз вокны сваіх аўто выкідаюць пакеты са смеццем. А прыбіраць даводзіца навучэнцам каледжаў, школ і супрацоўнікам лясгасу.

Сяргей Русак, супрацоўнік гарадзенскага лясгасу, кажа, што ў гэты дзень навучэнцы каледжа разам з лясной аховай ліквідавалі скірду смецця каля садовых таварыстваў “Вішня”, “Змена”, “Сустрэча”. Па словах Сяргея, атрымаць пакаранне за выкіданне смецця малаверагодна, ды і штрафы невялікія – за кубаметр смецця дзьве базавыя велічыні.

Супрацоўнікі лясгасу спадзяюцца, што заўтра на суботніку да іх далучацца школьнікі і прадстаўнікі служб аховы навакольнага асяроддзя. Да акцыі можа далучацца таксама любы жадаючы.

 

Здымкі аўтара і Вольгі Мілавай