Гродзенскія арнітолагі ладзяць штотыднёвыя экскурсіі для ўсіх ахвотных
У гэтую нядзелю, 13 кастрычніка, выезд у 9.30 са стаянкі на вул.Падольная. плануецца наведаць ачышчальныя сажалкі “ГроднаАзоту” ў в.Беражаны і вадасховішча ў пойме Свіслачы ў в.Карозічы. Вяртанне пасля абеду паміж 15 і 16 гадзінамі.
Паводле Дзмітрыя Вінчэўскага, гродзенскага бёдуотчара з шматгадовым стажам, удзел у падобных бясплатных супольных экскурсіях з больш дасведчанымі калегамі – найлягчэйшы шлях навучыцца вызначаць “цяжкія” віды птушак і ўбачыць новыя для сябе і проста цікавыя ці рэдкія віды.
Для таго, каб арганізатары ведалі пра колькасць жадаючых загадзя, а Вы своечасова даведаліся пра час экскурсіі і месца збору, тэлефануйце да 14.00 суботы Дзьмітрыю Вінчэўскаму: мтс +375 336 887589
Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзеныя біноклі і вызначальнікі.
Для камфортнага самаадчування пад час выездаў, апранайцеся і абувайцеся адпаведна надвор’ю. Бутэрброды і гарачая кава (гарбата) не будуць лішнімі.
Выезды плануюцца кожную нядзелю да мая 2014 года.
Паездкі на аўтамабілях прадугледжваюцца ў самыя цікавыя для птушак і бёдуотчараў месцы вакол гораду Гродна на адлегласць да 30 км.
Экскурсіі ладзіць Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ і сайт Birdwatch.by.
Паводле http://birdwatch.by
На здымку Алега Созінава – адна з экскурсій.