На Фестывалі нацыянальных культур Сямён Шапіра выйшаў у людзі
Учора ў Гродне скончыўся VIII Фестываль нацыянальных культур. Дзякуючы яму многія гарадзенцы ўпершыню ўбачылі новага кіраўніка вобласці Сямёна Шапіру. Старшыня аблвыканкаму прайшоўся па нацыянальных падворках, дэгуставаў нацыянальныя стравы ды напоі і нават танчыў.