Дэпутат абкрадала дзяцей

|

Жанчына, якая на той момант была таксама дэпутатам Капцёўскага сельскага савета, не адзін год, карыстаючыся службовым становішчам, прысвойвала сродкі дзіцячай установы.

Злоўжыванні загадчыцы працягваліся ад пачатку 2007 да кастрычніка 2009 года.

За гэты час садок не далічыўся 29 мільёнаў 700 тысяч рублёў.

Следства яшчэ не скончана, таму жанчына пакуль лічыцца толькі падазраванай, і падрабязнасці справы не агалошваюцца.

Паводле http://www.ej.by