У Гародні спыняць транспарт і абмяжуюць продаж алкаголю
Заўтра абмежаванні будуць дзейнічаць з 10 гадзін раніцы да 24.00, у нядзелю – з 10 да 18.00.
Каб не перашкаджаць мерапрыемствам фэсту, ад сёння да 18 гадзін нядзелі з невялікімі выключэннямі спынены рух транспарта ў цэнтральнай частцы Гародні.
Рух спыніцца на кавалку: Савецкая плошча, вул.Кірава (да вул.Сацыялістычнай – за выключэннем тралейбусаў), вул.К.Маркса (ад Савецкай плошчы да вул.Сацыялістычнай), вул. Гарадзенскага, вул.Замкавая, вул.Вялікая Траецкая, вул.Віленская, пл.Тызенгаўза.
Сёння да 24.00 будзе спынены рух па вул.Камунальнай, вул.Каліноўскага (на кавалку ад вул.Горкага да вул.Серафімовіча), вул.Серафімовіча.
Рух прыватнага транспарта будзе забаронены з 13.00 5 чэрвеня да 01.00 6 чэрвеня і з 10.00 да 18.00 6 чэрвеня па вул.Дзяржынскага (на кавалку ад вул.Сацыялістычнай да вул.17 Верасня), вул.Горкага (ад пл.Тызенгаўза да вул.Лермантава), вул.Ажэшка (ад вул.Дзяржынскага да вул.Леніна), вул.Сацыялістычная (ад вул.Ажэшка да вул.Карбышава).