Яраслаў Раманчук заўтра у Гродна

31 мая ён быў афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Тады ж на прэс-канферэнцыі ў Мінску палітык агучыў асноўныя палажэнні сваёй праграмы “Мільён працоўных месцаў для Беларусі”. Гэтая праграма, на якой будзе грунтавацца перадвыбарная платформа Яраслава Раманчука, разлічана на 2011-2013 гады. Таксама быў апублікаваны перадвыбарчы слоган АГП: “Створым новае. Захаваем лепшае”, які таксама прапанаваны ў якасці беларускай нацыянальнай ідэі.

 

Гэтую праграму Яраслаў Раманчук плануе прэзентаваць падчас паездак па ўсёй Беларусі. Першым горадам, дзе ладзіцца прэзентацыйная сустрэча, стаў родны Гродна. Разам з Яраславам Раманчуком на сустрэчы будуць прысутнічаць старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік Гродзенскай арганізацыі АГП Юры Істомін.

 

Сустрэча адбудзецца заўтра 3 чэрвеня ў 19 гадзін па вуліцы Будзёнага 48а-100. Уваход вольны.

Здымак з naviny.by