Карона “Міс Беларусь” асталявалася на 2 гады ў Гродна
Гродзенка Людміла Якімовіч перамагла на конкурсе прыгажосці “Міс Беларусь-2010”. Раней дзяўчына не мела ніякага дачынення да мадэльнага бізнесу.
Гродзенка Людміла Якімовіч перамагла на конкурсе прыгажосці “Міс Беларусь-2010”. Раней дзяўчына не мела ніякага дачынення да мадэльнага бізнесу.
28 красавіка Інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зладзіла прэс-канферэнцыю для гродзенскіх журналістаў і грамадскасці.
Прапрацоўваецца ўсталяванне пабрацімскіх адносін паміж Гродна і Ашкелонам (Ізраіль), аб гэтым у інтэрв’ю газеце «Саюз» паведаміў пасол РБ у Ізраілі Ігар Ляшчэня.
Намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарына на калегіі міністэрства прывёў у прыклад пазітыўны досвед дашкольных устаноў Гродна і некаторых іншых гарадоў Беларусі, дзе харчаванне дзяцей арганізавана з бацькоўскай даплатай і прапанаваў укараняць гэты досвед паўсюль.
З Беларусі на парад Перамогі ў Маскву, які адбудзецца 9 траўня, запрошаныя толькі 7 чалавек, у іх ліку і Мікалай Іванавіч Лакцюшын – адзіны ветэран вайны з Гарадзеншчыны, са Слоніма.
Сёння пасля рамонту адкрыецца вялікая зала кінатэатра «Кастрычнік»: тут з’явілася спецыяльнае падсвятленне ў глядацкіх шэрагах, якое дазволіць убачыць нумар ў цемры, крэсла ў зале замянілі на мяккія і камфартабельныя. Праўда, колькасць месцаў паменьшылася – з 503 да 400.
П’янства на працоўных месцах і састарэлае абсталяванне на прадпрыемствах застаюцца галоўнымі прычынамі смяротных выпадкаў на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах Гродзеншчыны.
На Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман» сёлета пачнецца кантрактная вытворчасць цыгарэт дзвюх замежных кампаній: Imperial Tobacco пачне выпуск цыгарэт маркі R1 і міжнародная Tobacco International Enterprisise Lmt. – марак Oscar і Oscar Super Slims.
Заняткі “Універсітэту Залатога Веку” распачаліся 29 красавіка ў Гродне. Удзел у гэтым праекце бярэ некалькі дзесяткаў сталых гарадзенцаў і гарадзенак, якія хочуць жыць паўнавартасным жыццём. А гэта азначае – мець магчымасць развівацца, рэалізоўваць свае мары, кантактаваць з людзьмі, быць карыснымі грамадству.
Міліцыя ў Гродна выкрыла групоўку сутэнёраў, якая дзейнічала на плошчы ля чыгуначнага вакзала. Дзяўчыны «працавалі» літаральна за ежу і выпіўку.