У Гродна на прывакзальнай плошчы працавала групоўка сутэнёраў
Трое сутэнёраў, галоўны з якіх быў 50-гадовы рэцыдывіст С., вербаваў дзяўчын наўпрост на прывакзальнай плошчы. Яму дапамагала 40-гадовая непрацоўная жанчына Д. і 65-гадовы пенсіянер. Апошні даваў уласную кватэру па вуліцы 1 Мая для карыстання з сэксуальных паслугаў. У справе фігуруюць 5 дзяўчын, самай малодшай 19 год. Аднак следчыя не выключаюць, што іх будзе болей.
У першую чаргу пад увагу злачынцаў траплялі прыезджыя дзяўчыны, беспрацоўныя, сацыяльна неабароненыя. Спачатку іх заваблівалі п’янымі “добрымі” кампаніямі, а пасля прымушалі прадаваць сваё цела спецыяльна падабраным кліентам. Іх знаходзілі тут жа, на вакзале, сярод камандыраваных з райцэнтраў і аграгарадкоў, а таксама рыбакоў. Спачатку высвятлялі, ці ёсць у ахвяры грошы ці каштоўнасці, пасля падпойвалі і прыводзілі ў прытон. Зранку шмат хто не далічваўся грошай ці мабільнага тэлефона, але сорам не дазваляў звярнуцца ў міліцыю. Сутэнёры бралі асцярожна – да 100 даляраў. Паслугі дзяўчын каштавалі танна – 10-20 тысяч рублёў, а самі яны акрамя выпіўкі і ежы нічога не атрымлівалі.
На дадзены момант пенсіянер асуджаны і атрымаў 3 гады пазбаўлення волі, астатнія ўдзельнікі яшчэ чакаюць прысуду. Сутэнёршы пагражае да 5 гадоў, а галоўнаму сутэнёру – ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Па інфармацыі БЕЛТА