Надвор’е ў Гродне: першыя выходныя кастрычніка будуць цёплымі і сухімі, потым прыйдуць холад і дажджы

|

Агулам надвор’е ў кастрычніку чакаецца ў межах кліматычнай нормы, а нават крыху цяплейшае за яе. Колькасць ападкаў павінна быць таксама тыповай для гэтай пары году, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.

Аварыя на гродзенскім шклозаводзе: з печы выцекла 5 тон расплаўленага шкла

|

Надзвычайная сітуацыя здарылася на шклозаводзе ў Гродне: у ноч на 2 кастрычніка з печы ў цэху пракатнага шкла пачала выцякаць шкломаса. 

Жыхароў Белавежскай пушчы частуюць салёнымі прысмакамі

|

Мінеральныя дабаўкі ў таблетках для падкормкі дзікіх звяроў, у тым ліку зуброў, вырабляе прыватнае прадпрыемства ў Верцялішках, паведамляе газета “Перспектыва”.

“Лідсельмаш” выйшаў у элітны раўнд Лігі чэмпіёнаў па футзале

|

Футбалісты з Ліды перамаглі і ў трэцяй сустрэчы групавога турніру, які праходзіў у Венгрыі і прабіліся ў лік 16 наймацнейшых каманд Еўропы.

У Гродне пачынае працу бясплатны англамоўны фотаклуб

|

Размаўляць на ​​замежнай мове нашмат прасцей, калі гаворка ідзе пра тое, што вам падабаецца рабіць. Прыходзьце і вучыцеся рабіць здымкі па-ангельску! Кожны можа рабіць добрыя фота. Чалавек, а не камера, робіць здымак якасным.

У Гродне ў францішканскім касцёле асвяцілі хатніх жывёлаў

|

У Сусветны дзень абароны жывёлаў, у які ў каталіцкай царкве ўзгадваюць святога Францішка, у Гродне асвяцілі хатніх гадаванцаў, якіх з сабой прынеслі мясцовыя вернікі.

Кінолаг і сабака-выратавальнік з Гродна патрапілі ў тройку лепшых у краіне і выйгралі мяшок корму

|

Старшы інструктар-ратавальнік-кінолаг абласнога ўпраўлення МНС Міхаіл Гатоўчыц і лабрадор Альфа ўвайшлі ў тройку лепшых кіналагічных разлікаў Беларусі. Першыя спаборніцтвы кіналагічных службаў прайшлі ў верасні пад Мінскам, паведамілі ў прэс-службе МНС.

У ваколіцах Аўгустоўскага канала будуць новую турбазу “Лукамор’е”

ААТ “Гроднагарбуд” узводзіць ў раёне Аўгустоўскага канала турбазу з гасцініцай і кемпінгам, паведамілі ў адміністрацыі акцыянернага таварыства.

Фотафакт: На сустрэчу з атаманам Улаховічам у Гродне прыйшло ўсяго некалькі чалавек

|

 

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч прыехаў у Гродна 6 кастрычніка. Сустрэча з ім мела адбыцца ў тэхналагічным каледжы. Аднак на яе прыйшло ўсяго некалькі чалавек, да таго ж, старэйшага ўзросту. А атаман так жадаў пабачыцца і пагутарыць з моладдзю!

 

У выніку журналістаў разам з назіральнікамі ад АБСЕ было ў зале значна больш, чым патэнцыйных выбарцаў.

 

 

Чакайце ў хуткім часе матэрыял “Твайго стылю” пра тое, як у Гродне атамана НЕсустракалі. А пакуль глядзіце твіты.

Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно: гарадзенцы назвалі лепшым фільм, які ў выніку перамог ва ўсім свеце

|

Пасля фінальнага кінапаказу ў Нью-Ёрку, увечары 5 кастрычніка, арганізатары абвясцілі спіс пераможцаў. Сёлета гарадзенцы аддалі перавагу стужцы, якую падтрымала і большасць гледачоў планеты.