У Слоніме злавілі шчупака, а ў Лідзе чакаюць «Дажынак»
Сорак хвілін цягнулі рыбу з ракі слонімцы бацька і сын Духоўнікі і іх сябра Уладзімір. Спачатку лавілі спінінгам, потым пабеглі за сачком. Шчупак патрапіў не дробны – вагой 10 кг і даўжынёй 1 м.