Намалюй на мне, а не на парце

|

Як паведамляе ўніверсітэцкая вэб-пляцоўка, да 16 кастрычніка на некалькіх факультэтах у аўдыторыях на парты будуць раскладаць аркушы паперы, на якіх студэнты могуць пакідаць свае запісы і малюнкі.

Пазней з гэтымі “творамі” будуць працаваць студэнты факультэта псіхалогіі, якія паспрабуюць зрабіць на аснове гэтых малюнкаў аналіз агульнага эмацыйнага фона на розных факультэтах універсітэта.

Фота: http://community.livejournal.com/na_parte/