Дрэва ўпала на дзіцячую альтанку
Па звесткага гарадзенскай службы Міністэрства па надзвычайных становішчах, у некалькіх месцах моцны вецер паваліў дрэвы.
Найбольш трывожны сігнал надыйшоў учора з гарадзенскага дзіцячага садка № 79 на вул. Дзяржынскага.
Тут дрэва звалілася на альтанку. Ніхто з дзяцей і супрацоўнікаў садка не пацярпеў.
Халоднае надвор’е на Гарадзеншчыне захаваецца да наступных выходных. Будзе мокра, аднак моцнага ветру не чакаецца.
На здымку: учора на вуліцах Гродна было слізка і сцюдзёна.
Фота: prosto-free.livejournal.com