Гістарычны тыдзень ад Arche пачнецца сёння ў Гродне

|

Часопіс Arche адпраўляецца ў чарговае падарожжа па Беларусі з прэзентацыямі апошніх гістарычных выданняў. Першым прыпынкам стане Гродна, дзе сёння, 19 мая, пройдзе прэзентацыя новага выдання “Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні”, а таксама іншых публікацый Arche апошніх двух год.

Каля праваслаўнага сабора прайшоў пікет супраць абортаў (фота)

Гарадзенская ініцыятыва “РадзіМа” ў нядзелю распавяла гарадзенцам пра неабходнасць захоўваць жыццё.

Сурнін, Лабадзенка, Тамашэўская, Валошын: майстар-класы першага дня фестывалю “Твой стыль”

|

Першы дзень Фестывалю запомніцца ўдзельнікам не толькі яскравымі момантамі і насычанымі падзеямі, але і карыснымі, практычнымі парадамі ад майстроў беларускай (і не толькі) журналістыкі.

IV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” стартаваў!

|

Нягледзячы на даждлівае надвор’е, градус падзей у Гродне падвышаецца з кожнай гадзінай. 16 мая ў 12.00 адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.  Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Трэба так! Новыя конкурсы і намінацыі Пятага AD.NAK!

|

Стартаваў Пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, які штогод звяртае ўвагу прафесійных рэкламшчыкаў і грамадства да рэкламы і іншых сродкаў маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове. У гэтым годзе адбыліся значныя змены – пашырылася колькасць намінацый, абнавілася конкурсная праграма.

У Гродне выступіць джазавы дуэт Паўла і Алены Аракелянаў

|

Майстар саксафона Павел Аракелян і яго сястра Алена выступяць у межах другога дня фестывалю журналістыкі “Твой стыль”. У праграме: аўтарскія джазавыя кампазіцыі, блюз і фанк на англійскай і беларускай мовах (на вершы вядомых паэтаў).

Напярэдадні фестывалю “Твой стыль”: новы паэтычны слэм з новымі ўдзельнікамі!

|

Трэці гарадзенскі паэтычны слэм пройдзе ў чацвер 15 мая ў дворыку антыкафэ “Жывы час”. На ім мы прадставім маладое пакаленне гарадзенскіх паэтаў. Таксама гасцей чакаюць новыя вядучыя, новая сістэма выбару пераможцы і выступ мінскага гурта Handmade (на фота).

Фестываль Cinema Perpetuum Mobile наведае Гродна

|

Пазаконкурсную праграму анімацыі і беларускага кіно ад міжнароднага фестывалю Cinema Perpetuum Mobile гарадзенцы змогуць пабачыць 17-18 мая ў антыкафэ “Жывы час”.

Паўла Савіцкага выклікалі ў зборную Беларусі

|

Паўабаронца “Нёмана” мае шанец дэбютаваць у складзе галоўнай каманды краіны ўжо на наступным тыдні.

Музыка гарадзенскіх вуліц: Раман Яраш з песняй “Яўрэйцы”

|

Прэзентуем чытачам трэцяе відэа праекта “Музыка гарадзенскіх вуліц”. Гэтым разам у нас беларускамоўная песня на верш Караткевіча. Мы запісалі мінскага барда Рамана Яраша ля будынка гарадзенскай сінагогі.