У Гродна абвешчаны конкурс на стварэнне бюста Максіма Багдановіча

|

Ініцыятарамі конкурсу з’яўляюцца гарадскія ўлады. Вынікі конкурсу плануецца падвесці ўжо ў снежні.

Чатырохпавярховы корпус “Радыёхвалі” прададзены за 14157 мільёнаў рублёў

|

Новы гаспадар, адзін з рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”, плануе размясціць тут вытворчасць вырабаў з натуральнай скуры.

У Дзень Усіх Святых будуць працаваць дадатковыя пункты пропуску на мяжы

|

31 кастрычніка і 1 лістапада на тэрыторыі Гродзенскай вобласці Дзяржаўны памежны камітэт адкрывае два дадатковыя пункты спрошчанага пропуску праз беларуска-літоўскую мяжу.

МТС увядзе бясплатныя ўнутрысеткавыя размовы на два дні

|

29 і 30 кастрычніка іншым абанентам МТС можна будзе званіць неабмежавана.

У Гродне адраджаецца батанічны сад

|

Батанічны сад будзе адноўлены на месцы, дзе больш за 200 гадоў таму яго заснаваў прафесар Жан Эмануэль Жылібер. Закладка сада прызначана на 28 кастрычніка. Ідэя заняцца адраджэннем батанічнага сада ў Гродна ўзнікла ў гродзенкі Наталлі Канюк некалькі гадоў таму. Яна не толькі шукала расліны для сада, але і збірала подпісы, звярталася да гарадскіх уладаў.

Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” пасадзілі алею ў заапарку

Гэта ўжо трэцяя дабрачынная акцыя, арганізаваная сталымі гарадзенцамі, якія бяруць удзел у гэтай праграме.

На Гродзеншчыне ўшануюць памяць паўстанцаў 1863-64 гадоў

|

Урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту адбудзецца ў Свіслачы 29 кастрычніка.

ДАІ прапануе канфіскоўваць аўтамабілі ў пьяных кіроўцаў

|

Іншыя метады прадухілення пьянства за рулём не спрацоўваюць.

Сёлета супрацоўнікі ДАІ затрымалі больш за 35 тысяч пьяных беларускіх кіроўцаў.

У Гродне адбудзецца дыскусія пра беларускую сістэму адукацыі

|

Спецыфіка развіцця адукацыі па-беларуску па-ранейшаму палягае на тым, што з года ў год задаюцца ўсё тыя ж “старыя пытанні пра галоўнае”, лічаць арганізатары прэзентацыі з “Ліберальнага клубу”.

Гродзенец будзе сведкай у судзе па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага

|

Афіцыйную позву з’явіцца ў суд Першамайскага раёна Мінска атрымаў праваабаронца з Гродна Віктар Сазонаў.