У Гродне адбудзецца дыскусія пра беларускую сістэму адукацыі
Аб чым сведчыць статыстыка беларускай адукацыі? Наколькі статыстыка адлюстроўвае штодзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў? Што і хто з’яўляецца “слабым звяном” ншай сістэмы адукацыі? Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане сталых “рэформ-недарэворм-перарэформ”? Пра што гаворыць эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі?
Гэтыя і іншыя пытанні закрануць падчас прэзентацыі эксперты “Ліберальнага клуба” Мікіта Бяляеў, Антон Балточка, Васіль Корф, Аляксандр Апейкін.
Мікіта Бяляеў:
–Нашы прэзентацыі ўжо прайшлі ў Мінску і вельмі зацікавілі аўдыторыю.Цяпер правядзем іх у Гродне, Лідзе, Наваградку.
Запрашаем студэнтаў, школьнікаў і іх бацькоў, усіх, каго цікавіць сістэма адукацыі, у каго ёсць пытанні, хто мае сваё меркаванне, хоча ўдзельнічаць у дыскусіі.
На падставе нашых мінскіх прэзентацый ужо выданы зборнік матэрыялаў, якія мы ў тым ліку накіравалі ў Міністэрства адукацыі, спадзяемся нешта з нашых прапановаў будзе ўлічана.
Прэзентацыя ў Гродне адбудзецца 30 кастрычніка, з 12 да 14.00.
Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна накіраваць заяўку з прозвішчам, імём, родам заняткаў, кантактымі тэлефонамі і эл.поштай на адрас: liberalclub2008@gmail.com
Пасля рэгістрацыі будзе паведамлена пра месца правядзення мерапрыемства.
“Ліберальны клуб” – гэта адкрытая дыскусійна-аналітычная пляцоўка для прадстаўлення розных поглядаў на важныя пытанні.
Мэты клуба- вывучэнне і распаўсюд ліберальнай парадыгмы грамадскага развіцця ў кантэксце беларускіх рэалій, інтэлектуальнае развіццё і самарэалізацыя ўдзельнікаў, укараненне традыцый прадметнай дыскусіі і зніжэнне праяваў радыкалізму ў грамадстве.