Чатырохпавярховы корпус “Радыёхвалі” прададзены за 14157 мільёнаў рублёў
На аўкцыён корпус №7 “Радыёхвалі” быў выстаўлены па першапачатковым кошце 13483 мільёны рублёў.
Аднак набыць яго выказаў жаданне толькі адзін удзельнік.
У такім выпадку аб’ект з аукцыёну здымаецца і прадаецца на 5% даражэй пачатковага кошту.
Апошнія гады будынак, у якім калісці размяшчалася сетка грамадскага харчавання з вялізнай столовай, буфетамі, крамамі, заля на 700 месцаў, здаваўся ў арэнду розным фірмам і гандлёвым прадпрыемствам.