Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” пасадзілі алею ў заапарку

Высадка алеі з больш як 20 дрэўцаў адбылася 26 кастрычніка. Удзел у акцыі бралі каля 15 чалавек.

>

Па словах арганізатаркі Ірыны Сілюк (на здымку ніжэй зправа), у межах “Універсітэту Залатога Веку” дзейнічае “Школа добрых справаў”, навучэнцы якой займаюцца грамадска-карыснымі справамі.

Так, вясной у межах “Школы”  была сабраная вопратка для бяздомных, а таксама кніжкі для вязняў гарадзенскай турмы.

Тады ж была спланавана і акцыя па пасадцы алеі “Універсітэту Залатога Веку”, якую зараз удалося ўвасобіць у жыццё.

Ірына Сілюк запэўнівае, што заняткі добрымі справамі працягнуцца і ў наступным годзе.

 

Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” з вясны 2010 г. Сёлета ўдзел у занятках УЗВ і дзесяці розных секцыях, якія дзейнічаюць пры ім, бярэ больш за 70 гарадзенцаў ва ўзросце ад 50 да 85 год.

 

Мэтай УЗВ з’яўляецца інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей.

 

Фота Волі Корсун