У Гродна абвешчаны конкурс на стварэнне бюста Максіма Багдановіча
Сёлета адзначаецца 120-гаддзе з дня нараджэння вялікага беларускага паэта, жыццё якога было цесна звязана з Гродна.
Яшчэ ў пачатку года Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой у Гродна на працягу 2011-2012 гг. павінен з’явіцца помнік Максіму Багдановічу.
Для збору сродкаў на яго быў адчынены спецыяльны разліковы рахунак.
На здымку: Помнік на магіле Максіма Багдановіча ў Ялце.
Фота casimirus.livejournal.com