З-за забытага заплечніка ў Гродне эвакуявалі каля 100 чалавек

|

Заплечнік учора каля 17 гадзін нехта пакінуў за прыпынкам грамадскага транспарта “Хлебазавод” па вуліцы Пушкіна.

У «Аптымістычнай трагедыі» гарадзенцы – другія

Гарадзенская каманда Night City заняла другое месца сярод 49 удзельнікаў у трэцяй міжнароднай гульні па Беларусі пад назвай «Аптымістычная трагедыя ці WorlENd».

Гродзенскія ўлады хочуць увесці дадатковую атэстацыю для экскурсаводаў

|

У лісце на імя Прэм’ер-міністра чыноўнікі  прапаноўваюць увесці атэстацыю, падобную на іспыт з тэарэтычнай і практычнай часткай. Гэтым будзе займацца метадычны цэнтр, напрыклад, на базе абласнога ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму.

Басовішча: :B:N:, IQ48, «Кальмары» і конкурс маладых гуртоў

Названыя тры з дзесяці сёлетніх удзельнікаў фестывалю «Басовішча». Таксама арганізатары абвясцілі аб пачатку конкурсу маладых гуртоў, якія будуць змагацца за права выступіць на фестывалі.

З 1 чэрвеня падаражэюць жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва

|

Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 мая 2012 года нумар 486 “Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 года нумар 138, якая ўступіць у сілу з 1 чэрвеня бягучага года.

Кошт фіктыўнага шлюбу – 100 долараў у год

|

Столькі плаціў грамадзянін Азербайджана жыхарцы Гродзенскага раёна за магчымасць легалізавацца ў Беларусі, піша Перспектыва .

З-за фестывалю перакрыюць вуліцы і абмяжуюць стаянкі аўтамабіляў

|

 

Гродзенскі гарвыканкам папярэджвае пра змены ў арганізацыі руху ў Гродне ў сувязі з правядзеннем заключных мерапрыемстваў IХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Падчас Фестывалю нацыянальных культур цэнтр Гродна ператворыцца ў рэжымную зону

|

У месцах правядзення мерапрыемстваў, на плошчы Леніна, вуліцы Савецкай і аднайменнай плошчы з 1 да 3 чэрвеня Органы ўнутраных спраў створаць рэжымную зону з 8 кантрольна-прапускнымі і 9 фільтрацыйнымі пунктамі, на якіх будзе праводзіцца асабісты дагляд грамадзян.

Малатабоец Іван Ціхан паказаў лепшы вынік сезона ў свеце

|

Спартовец выступіў у спаборніцтвах упершыню за амаль чатыры гады і адразу стаў лепшым на Кубку Беларусі.

Знішчэнне дрэваў: планавае ці ў «гонар» фестывалю?

Новая хваля вайны з дрэвамі пракацілася па Гродна. Бязлітасная сякера дрывасека прайшлася па самым цэнтры горада. Неяк незаўважна былі выпілаваныя каштаны на рагу вуліцы Савецкай і Кастрычніцкай. Напэўна, мазоліў вока «зялены сябар» чыноўнікам з будынку прафсаюзаў.