Знішчэнне дрэваў: планавае ці ў «гонар» фестывалю?
І вось параўнайце ландшафт. Адразу ў памяці ўсплывае выраз «каменныя джунглі».
Вуліца Савецкая. Фотаздымки зроблены цягам аднаго тыдня.
А ў панядзелак, 28 траўня, рабочыя замітусіліся на Савецкай плошчы каля Палаца тэкстыльшчыкаў. Спачатку спілавалі адзін каштан, затым – другі. На маё пытанне – «Навошта?» – адзін рабочы адказаў: «Ну, дык… гэта… фестываль, перашкаджаюць».
Маецца на ўвазе чарговы Фестываль нацыянальных культур, які будзе праходзіць у нашым горадзе 1-3 чэрвеня.Міжволі задумаешся: навошта такое мерапрыемства, што нішчыць прыроду?
Праўда, камітэт прыродааховы прытрымліваецца іншай версіі, якую яны і агучылі эколагам – вынішчаюцца толькі старыя і сухія дрэвы, і фестываль тут ні пры чым. Супадзенне.
У гараджан, што праходзілі міма, адразу ўзнікалі пытанні, чаму пра вырубку дрэваў загадзя не паведамілі гарадзенцам, не растлумачылі, напрыклад, у тэлеэфіры? Ці пасадзяць новыя дрэвы на месцы старых? Як паказвае практыка – не. Хутчэй за ўсе,так і застанецца. А наконт дрэваў на вуліцы Савецкай сярод гараджан ходзяць чуткі, што проста расчысцілі месца для аднаго з нацыянальных падворкаў. Але ён праіснуе толькі 3 дні, а дрэвы раслі некалькі дзесяцігоддзяў.