Падчас Фестывалю нацыянальных культур цэнтр Гродна ператворыцца ў рэжымную зону
На мерапрыемствы на плошчы Леніна і ў парку Жылібера можна будзе трапіць з вуліц Дзяржынскага, Акадэмічнай, Сацыялістычнай, Горкага.
З вуліцы Ажэшка можна будзе прайсці толькі ў парк Жылібера, праход на плошчу Леніна адсюль будзе закрыты.
На вуліцу Савецкую вы трапіце з Віленскай, Найдуса, Урыцкага, Тэльмана і Дамініканскай. На Савецкую плошчу – з Кастрычніцкай, Замкавай, Карла Маркса і Кірава.
Дагляд чакае і наведнікаў падворкаў у Старым і Новым замку.
Калі нехта ад дагляду адмовіцца – на Фестываль нацыянальных культур ён не трапіць.
Паводле uvd.grodno.by, гэта неабходна для забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі грамадзян.
Каб спрасціць працэдуру асабістага дагляду, міліцыя рэкамендуе браць з сабой як найменьш рэчаў, а таксама папярэджвае, што падчас масавых мерапрыемстваў мае права агароджваць тэрыторыю, праводзіць асабісты дагляд грамадзян і рэчаў, рабіць фотаздымку і відэазапіс удзельнікаў, патрабаваць ад парушальнікаў грамадскага парадку пакінуць месца мерапрыемства, спыняць допуск грамадзян у месца правядзення мерапрыемства з улікам умяшчальнасці азначанага месца.
Паводле http://uvd.grodno.by