Кошт фіктыўнага шлюбу – 100 долараў у год
Факт фіктыўнага шлюбу праваахоўнікі выявілі падчас аперацыі “Нелегал” у адным з сельсаветаў Гродзенскай вобласці.
“Ажаніліся” беларуска 1951 года нараджэння і госць з Азербайджана 1964 года нараджэння яшчэ ў 2006 годзе.
Мужчына атрымаў часовую рэгістрацы, пасля магчымасць часовага пражывання і ўжо разлічваў атрымаць від на жыхарства. Гэта дазволіла б яму свабодна займацца прадпрымальніцтвам.
“Муж” увесь час жыў у Гродне, а сваёй фіктыўнай жонцы штогод выплочваў па 100 долараў за тое, што яна пацвярджала сумеснае пражыванне.
Паводле http://www.perspektiva-info.by
Здымак http://www.cnlnews.tv