Тарыфы на паслугі ЖКГ будуць павышаны з 1 сакавіка

|

Індэксацыя тарыфаў ЖКГ цяпер будзе адбывацца штоквартальна: 1 сакавіка, 1 чэрвеня, 1 верасня і 1 снежня. Гаворка ідзе пра тарыфы на цеплавую, электраэнергію і газ, якія субсідуюцца дзяржавай.

Анатоль Лябедзька паўдзельнічаў у пікеце ў Гродне

|

Візіт у Гродна лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі гэта не толькі прэзентацыя “турэмнага дзённіка”. Гэтаксама, разам з партыйцамі лідар збіраў подпісы за адмену аўтапошлiны і раздаваў незалежны бюлетэнь “Голас розуму”.

Развітанне з зімой у Гродне прызначылі на 1 сакавіка

|

Cвята пад назвай “Провады зімы” традыцыйна разгорнецца ў Пышках.

Затрыманы злодзей, які з мінулага году абкрадаў кватэры гарадзенцаў

|

Падазраванага ў серыі крадзяжоў праваахоўнікі затрымалі практычна на месцы злачынства: той выходзіў з пад’езда пасля чарговага крадзяжу ў Лідзе.

Анатоль Лябедзька прэзентаваў у Гродне “турэмны дзённік” і паўдзельнічаў у пікеце

|

Сустрэча з лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі прайшла на Будзёнага 48а. Перад гэтым Лябедзька паўдзельнічаў у пікеце ў падтрымку вылучэння сябраў АГП кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў.

Прэм’еру “Фаўста” гарадзенцы глядзелі стоячы

Прэм’ера спектакля па матывах трагэдыі Гётэ адбылася ў тэатры лялек 6 лютага і сабрала поўную залу.

“Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі – сярод намінантаў на прэмію “Дэбют”

|

Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Сярод шасці пазіцый у катэгорыі “Проза” – электронная кніга, выдадзеная “Тваім стылем”.

У Гродне штодзённа працуюць 300 дворнікаў і больш за 20 адзінак тэхнікі (відэа)

|

Гарадзенскія камунальныя службы ачышчаюць горад ад наледзі і снегу. Асаблівая ўвага ў гэтыя дні надаецца праезджай частцы, уздоўж якой з-за расставання снегу ўдзень і падмарожвання ўначы ўтвараецца ледзяная скарынка.

На выходных у Гродне будзе да +5°С

|

У бліжэйшыя суткі на Гарадзеншчыне будзе воблачна з праясненнямі. Днём 7 лютага паветра прагрэецца да +2°С.

Прафесар Святлана Куль-Сяльверстава просіць ВАК разабрацца з сітуацыяй на гарадзенскім гістфаку

Прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ Святлана Куль-Сяльверстава накіравалі ліст старшыні Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіі. У ім яна просіць разабрацца ў тым, як быў праведзены конкурс на пасаду дацэнта на кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі ды адмысловых гістарычных дысцыплін.