Затрыманы злодзей, які з мінулага году абкрадаў кватэры гарадзенцаў
Гарадзенец 1987 года нараджэння паспеў абрабаваць 8 кватэр у Гродне, Лідзе і Шчучыне.
Злачынствы пачаліся ў апошні месяц 2013 года.
Крадзяжы з аднолькавым почыркам рэгістраваліся на Фолюшы, Вішняўцы і Дзевятоўцы.
Ва ўсіх выпадках злодзей абіраў кватэры, дзверы ў якія замыкаліся на кнопачныя замкі. На гэта ўвагу гарадзенцаў звярталі супрацоўнікі міліцыі, заклікаючы ўсталёўваць сучасныя, больш надзейныя замкі.
Злаўмыснік дзейнічаў адзін. Наведваўся раніцай у працоўныя дні і выносіў з кватэр грошы і каштоўныя ўпрыгожванні.
Частку скрадзенага знайшлі ў яго дома.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://www.livekuban.ru