У Гродне рыхтуецца да адкрыцця музей ДАІ (відэа)

|

У будынку Гродзенскага абласнога ўпраўлення ДАІ рыхтуецца да адкрыцця музей, прысвечаны развіццю і станаўленню службы ДАІ. Экспазіцыя ўжо налічвае сотні прадметаў, многія з іх унікальныя і з’яўляюцца адзінкавымі для нашай краіны.

Інвестараў не цікавіць беларускі бок Аўгустоўскага канала (відэа)

|

Інвестараў, якія пачалі рэалізоўваць праекты на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал”, аказалася значна менш, чым чакалася. Адпаведна, гэтая гістарычная пярліна пакуль не стала папулярным турыстычным накірункам. У суседняй Польшы сітуацыя іншая – там ёсць не толькі прырода, але і развітая інфраструктура.

У Гродне штодзённа працуюць 300 дворнікаў і больш за 20 адзінак тэхнікі (відэа)

|

Гарадзенскія камунальныя службы ачышчаюць горад ад наледзі і снегу. Асаблівая ўвага ў гэтыя дні надаецца праезджай частцы, уздоўж якой з-за расставання снегу ўдзень і падмарожвання ўначы ўтвараецца ледзяная скарынка.

Пад увагай гродзенскіх праваахоўцаў – студэнты з краін замежжа

|

Кантроль за гэтай катэгорыяй маладых людзей у міліцыянераў асаблівы.

Як паказвае практыка, менавіта студэнты-замежнікі, што пражываюць ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах, становяцца ініцыятарамі канфліктаў і парушальнікамі спакою.