42 аварыі за суткі. У адной з іх загінулі тры чалавекі
На Гарадзеншчыне чарговы ўсплёск аварыйнасці.
У 42 здарэннях пацярпелі транспартныя сродкі, у сутыкненні на аўтадарозе “Мінск-Гродна” позна ўвечары 22 лістапада загінулі трое.
На Гарадзеншчыне чарговы ўсплёск аварыйнасці.
У 42 здарэннях пацярпелі транспартныя сродкі, у сутыкненні на аўтадарозе “Мінск-Гродна” позна ўвечары 22 лістапада загінулі трое.
Маёра міліцыі Аляксандра Траўкова, які незаконна пазбавіў волі чатырох маладзёнаў, асудзілі на 5 гадоў турэмнага зняволення з пазбаўленнем звання. Пра гэта распавёў некалі пацярпелы ад Траўкова Аляксандр Жарліцын.
Канцэрт Наталлі Немэн пад назвай “Немэн, якога мы не ведалі”, пройдзе ў гарадзенскім Драматычным тэатры 8 снежня. Перад канцэртам у тэатры адкрыецца фотавыстава “Чэслаў Немэн у аб’ектыве жонкі” з удзелам аўтаркі Малгажаты Немэн.
Гродзенскі хлебазавод пачаў замарожваць некалькі відаў тортаў і два віда заварных пірожных.
Трэцяя сустрэча ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў рамках праэкта “гарбата-кава-АГП” пройдзе ў Гродне 25 лістапада.
За некалькі дзён да прызначэння на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама цяпер ужо экс-кіраўнік Гарадзеншчыны папеў усталяваць крайнія максімальныя цэны на бульбу,буракі і цыбулю.
Да 1 снежня ў пяцікіламетровай зоне ад дзяржаўных свінакомплексаў у прыватных гаспадарках павінны знішчыць усіх свіней.
Такім чынам улады змагаюцца з распаўсюдам афрыканскай чумы свіней.
Прэм’ера сентыментальнай камедыі Леанарда Герша “Эти свободные бабочки”, якую ставілі, напэўна, ужо ва ўсіх беларускіх тэатрах, адбылася і ў Гродне.
Крама-клуб “Кубік” і “Твой стыль” ладзяць конкурс для студэнтаў-аматараў настолак. Калі ты студэнт – прымі ўдзел да 28 лістапада і выйграй гульню-галаваломку, а таксама зніжкавы абанемент на гульнятэкі ў “Кубік”!
За двое сутак у горадзе зарэгістравана 19 дарожных здарэнняў.
І толькі за дзень – чатыры наезда на людзей, якія пераходзілі дарогу па пешаходных пераходах.