Беларус прыняў роды ў жонкі на польскай мяжы

|

Святлана і Валянцін прыехалі ў Польшчу на шопінг. На адваротным шляху вырашылі заехаць да сваякоў у Вільнюс, але за некалькі кіламетраў да мяжы ў жанчыны на восьмым месяцы цяжарнасці пачаліся роды, піша “Комсомольская правда”.

Гродзенскія мастакі адсправаздачацца за мінулы год

|

Выстава “На Каляды” сябраў Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў” адкрыецца сёння ў гарадской выставачнай зале на Ажэшка.

Гродзенскі “Нёман” выйшаў на другое месца адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі

|

Учора хакеісты “Нёмана” здабылі сёмую запар перамогу, адолеўшы ў хатняй гульні ліепайскі “Металургс”.

Кантрабандысты зноў на працы

|

Пасля навагодняга зацішша штодня на мяжы знаходзяць сотні пачак кантрабандных цыгарэт.

Толькі за мінулыя суткі беларусы спрабавалі незаконна правезці 314 кг табачных вырабаў.

Генштаб Расіі рыхтуецца абараняць Беларусь ад палякаў

|

У Польшчы ёсць тэрытарыяльныя прэтэнзіі на частку дзвюх беларускіх абласцей – Брэсцкай і Гродзенскай, лічаць у Міністэрстве абароны Расійскай Федэрацыі. Адпаведны пункт уключаны ў схему “Пагрозы ваеннай бяспецы Расійскай Федэрацыі”, якая складзена ў расійскім Генеральным штабе.

Кіраўніку гарадзенскага “Руху За Свабоду” вярнулі аўтамабіль

|

Кіраўніку гарадзенскага “Руху За Свабоду” Сяргею Трафімчыку 4-га студзеня вярнулі аўтамабіль, які быў канфіскаваны ў актывіста яшчэ 7 кастрычніка.

У Гродне ад петард пацярпелі 2 чалавекі

|

У першую гадзіну новага году за медыцынскай дапамогай звярнуўся мужчына 1984 года нараджэння. Пасля выбуху петарды ён атрымаў апёк другой ступені правай кісці рукі.

Праваабаронцу звольнілі “за прагулы”

|

Прадстаўнік БХК па Гродзеншчыне Раман Юргель згубіў працу на гарадзенскай фірме “ABC”.

Папярэджанне былому палітвязню

|

Гарадзенцу Алесю Кіркевічу 3-га студзеня ў гродзенскім аддзялені міліцыі “Цэнтр” было вынесена афіцыйнае папярэджанне.

Першае дзіця сёлета ў Гродне нарадзілася ў першую хвіліну новага году

|

Хлопчык Алекс вагой 3850 і ростам 54 сантыметры нарадзіўся ў гродзенскай сям’і Кашчэй.