Папярэджанне былому палітвязню

|

Распавядае пра гэтае здарэнне сам Алесь: “Мяне выклікалі ў міліцыю ўжо некалькі разоў па тэлефоне, аднак прыйшоў я толькі пасля святаў – учора ў РАУС на Гараднічанскай на 11.30.

Менавіта там падпалкоўнік мне і ўручыў афіцыйнае папярэджанне.

Папярэджанне было выдадзена з нагоды парушэння арт 23.34 аб арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Менавіта так  яны інтэрпрэтавалі маё вераснёўскае затрыманне за ўлёткі па РПСС , за якія я ўжо заплаціў два штрафы.

Два такіх папярэджанні, – і мяне нібыта могуць перавесць на прэвентыўны надзор,  там умовы блізкія да хатняй хіміі – забаронены выезд за мяжу,  уначы правяраюць па два разы і г.д.

 

Алесь Кіркевіч быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года і атрымаў 4 гады пазбаўлення волі.

 

Адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі, 1-га верасня сёлета выйшаў  на волю па памілаванні.