Гродзенскія мастакі адсправаздачацца за мінулы год
Выстава гродзенскіх творцаў з такой назвай стала ўжо традыцыйнай.
На ёй штогод мастакі, скульптары, керамісты прадстаўляюць плён сваёй працы за папярэдні год.
Гэтым разам свае творы прадставяць Вікторыя Ільіна, Анатоль Скамарошчанка, Юрый Якавенка, Валянціна Шоба, Уладзімір Казакоў, Уладзімір Качан, Васіль Мартынчук, Ірына Радкевіч, Аляксандр Бабянкоў, Уладзімір Панцялееў, Сяргей Гарневіч, Алена Кузняцова.
На выставе – творы жывапісу, скульптура, графіка.
Адкрыццё адбудзецца ў 17 гадзін.
Наведаць выставу можна будзе да канца студзеня.
Выставачная зала працуе штодня з 10 да 19 гадзін. Выходны – панядзелак.