Конкурс “Твайго стылю”: выйграй найноўшы нумар “Архэ” з цікавымі тэкстамі пра Гродна!

|

“Твой стыль” разыгрывае сярод сваіх чытачоў-аматараў гісторыі апошні нумар часопіса Arche, прысвечаны ахове спадчыны. Нумар 4/2014 мае назву “Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый” і ў ім нямала тэкстаў пра Гродна і Гарадзеншчыну.

Гарадзенскія раварысты праедуць па горадзе ноччу

|

Папулярнае ў Мінску роварнае мерапрыемства “Ночной велопобег” пройдзе ў Гродне 28 чэрвеня. Раней акцыя праходзіла таксама ў Магілёве.

“Нёман” чакае Ісландыя альбо Паўночная Ірландыя

|

Супернікам футбалістаў “Нёмана” у другім крузе Лігі Еўропы стане ісландскі “Хабнарф’ёрдур” альбо паўночнаірландскі “Гленавон”. Лёсаванне першых стадый турніра адбылося 23 чэрвеня ў швайцарскім Ньёне.

У Гродне прэзентуюць адразу два нумары “Горада Святога Губерта”

|

У нумарах 8 і 9 шырока закранаюцца традыцыйныя для выдання тэмы – захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Гродна, друкуецца падборка запісаў успамінаў старых гарадзенцаў, а некалькі матэрыялаў даюцца ў працяг тэмы паўстання 1863–1864 гг. на Гарадзеншчыне.

“Фольксваген Пасат” перакуліўся ў Гродне у час уцёкаў ад ДАІ

|

Кіроўца аўтамабіля, які 22 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць у раёне возера Юбілейнае для праверкі дакументаў, кінуўся уцякаць. 

Віктар Шалкевіч атрымаў прэмію імя Быкава

|

Вядомы гарадзенскі бард і актор атрымаў 21 чэрвеня прэмію “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава.

“Нёман” пакінуў адзін з лідэраў клуба

|

Гарадзенская каманда перад стартам у Лізе Еўропы з-за праблем з фінансаваннем губляе чарговага моцнага футбаліста. Іван Садаўнічы працягне кар’еру ў Казахстане.

Гарадзенскі фатограф Іван Цыркуновіч стварыў кругавую панараму кірхі (фота)

|

Іван Цыркуновіч ужо даўно стварае сферычныя панарамы і цэлыя віртуальныя туры не толькі па гарадзенскіх аб’ектах, але і па ўсёй Беларусі. Апошнія яго працы – панарамы кірхі і Пакроўскага сабора, а таксама сінагога ў межах віртуальнага туру па Гродне.

Нямое кіно і жывая музыка аб’яднаюцца ў дворыку Музея гісторыі рэлігіі

|

Маленькі фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі пройдзе ў Гродне 27-29 чэрвеня. Па вечарах у дворыку Музея гісторыі рэлігіі будуць паказаныя фільмы першай паловы мінулага стагоддзя, фонам для якіх будзе жывая музыка ў выкананні вядомых гарадзенскіх і мінскіх музыкаў.

Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 25 чэрвеня

|

Аргкамітэт Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB) у Мінску.