Конкурс “Твайго стылю”: выйграй найноўшы нумар “Архэ” з цікавымі тэкстамі пра Гродна!

|

Нумар цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне. Акрамя Гродна разглядаюцца таксама Мінск, Брэст, Орша і шэраг меншых гарадоў. Праблема кансервацыі і рэстаўрацыі старадаўніх замкаў разглядаецца на прыкладах Крэва, Любчы і Гальшан. Рэдактар нумара – Сцяпан Стурэйка.

 

Каб выйграць апошні нумар Arche трэба адгадаць, якія тры старонкі часопіса мы сфатаграфавалі. Адказ у выглядзе “нумар фота – нумар старонкі” трэба пакідаць у каментарах праз форму Facebook або Вконтакте пад гэтай навіной. Гэтаксама ў адпаведнай сацыяльнай сетцы неабходна лайкнуць старонку “Твайго стылю” (FB, VK) і падзяліцца на сваёй старонцы спасылкай на гэтую навіну.

 

Сярод тых, хто выканае ўсё тры ўмовы, мы выбярэм таго, хто апынецца найбліжэй правільнага адказу і дамо ў якасці падарунка Arche.

 

Конкурс працягнецца да нядзелі 29 чэрвеня, 23.59. Вынікі будуць апублікаваныя на “Тваім стылі” ў панядзелак 30 чэрвеня.


Фота 1



Фота 2



align=”” alt=”Arche, Архэ, 2014, ахова спадчыны” >

Фота 3