Віктар Шалкевіч атрымаў прэмію імя Быкава

|

Прэмія была заснаваная ў 2008 г. іншым вядомым гарадзенцам – грамадскім і палітычным лідэрам Аляксандрам Мілінкевічам.

 

Узнагароду штогод атрымліваюць грамадскія дзеячы і творцы.

 

Сёлетняя імпрэза ўшанавання пераможцаў адбылася ў вёсцы Бычкі на Віцебшчыне. Удзел у ёй бралі каля 200 чалавек.

 

“Віктар Шалкевіч — гэта частка душы сённяшняй Гародні, ён захоўвае тое, што ў нас было добрага, і нясе ў будучыню. Ён з тых людзей, што маюць у душы ўнутраную свабоду” – цытуе лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча БелаПАН.

 

На здымку: Віктар Шалкевіч атрымлівае ўзнагароду з рук Аляксандра Мілінкевіча (зправа)

 

Фота: “Наша Ніва”

 

Відэа Андрэя Корсака, БелаПАН