Афіцэр міліцыі з Гродна папрасіў прытулку на Захадзе
Начальства Сяргея Макара, магчыма, яшчэ не ведае, што падначалены больш не вернецца на службу. Апошні раз ён быў у сваім службовым кабінеце ў чацвер 12 ліпеня. Што прымусіла афіцэра, які верай і праўдай праслужыў у АМАПе і аддзеле міліцыі 15 гадоў, усё кінуць і з’ехаць?