Будынак у гістарычным цэнтры Гродна падпалілі

|

У цэнтр аператыўнага рэагавання абласнога упраўлення МНС пра загаранне трохпавярховага нежылога дома побач з Савецкай плошчай паведаміў мінак.

Да прыезду падраздзяленняў МНС памяшканне на паддашшы было ахоплена полымем. Акрамя таго, выратавальнікі знайшлі невялікія ачагі гарэння на другім і трэцім паверхах.

Паводле ст. інспектара цэнтра прапаганды і навуучання Гродзенскага абласнога упраўлення МНС Святланы Рован, агонь знішчыў дах на плошчы каля 30 квадратных метраў, часткова пашкодзіў драўлянае перакрыцце другога і трэцяга паверхаў.

Папярэдняя прычына здарэння – падпал. Вінаватыя высвятляюцца.