Яўген Якуш разам з глухімі дзецьмі павіншаваў алімпійцаў з перамогамі (відэа)
Гарадзенскі харэограф Яўген Якуш, які апошнім часам зацікавіўся мовай глухіх і выкарыстаннем яе ў танцы, разам з навучэнцамі школы-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі слыху запісаў відэаролік на песню Queen “We are the champions”. Гэта своеасаблівая танцавальна-музычная падзяка беларускім алімпійцам і паралімпійцам за перамогі.