Гарадзенец пазмагаецца за пояс чэмпіёна свету ў прафесійным кікбоксінгу па версіі W5

Адбор у фінал праходзіў цягам году, апошні бой 1 сакавіка ў расійскім Арле быў фактычна паўфінальным. Цяпер Дзмітрый рыхтуецца да фінальнага турніру, які пройдзе ў лістападзе ў Братыславе. Туды прыедуць лепшыя байцы з усяго свету. Гэтаксама Дзмітрый паўдзельнічае ў турніры версіі W5 у Маскве ў чэрвені.

 

Нагадаем, мінулым летам Дзмітрый прывез у Гродна залаты медаль Чэмпіянату Еўропы па тайскім боксе. Тады Дзмітрый сказаў “Твайму стылю”, што перастаў прадстаўляць Беларусь у кікбоксінгу пасля таго, як у 2007 годзе ўжо станавіўся чэмпіёнам свету. “Мне больш па душы тайскі бокс з-за традыцый і рытуалаў. У кікбоксінгу я ўжо атрымаў тытул чэмпіёна свету, а ў тайскім боксе ўжо пяць гадоў запар праігрываю тайцам”, – патлумачыў Дзмітрый. Будучы трохразовым чэмпіёнам Еўропы, на сусветных спаборніцтвах па тайскім боксе ён не перамагаў у фінале, задавальняючыся срэбрам.

 

У кастрычніку 2013 Дзмітрый удзельнічаў у World Combat Games у Пецярбургу, але ў паўфінале прайграў адзін бал пераможцу турніру ўкраінцу Ігару Любчанку і ў выніку падзяліў трэцяе месца з іранцам Вахідам Шахбазі.

 

Здымак з турніру ў Арле, 1 сакавіка 2014, vk.com/club_bulat