У Гродна прыйшлі надзвычайныя маразы

|

За мінулыя суткі слупок тэрмометра апусціўся ў Гродна да -27, у Ваўкавыску да -29. Паводле беларускіх сіноптыкаў, сёлетні студзень стаў самым халодным за апошнія 20 год назіранняў.

Зімовае кальцаванне лебедзяў у ваколіцах Гродна

|

Кольцы ад гродзенскіх арнітолагаў атрымалі 16 птушак.

Спартыўныя выходныя: 50 на 50

|

Гарадзенскія баскетбалісты парадавалі сваіх заўзятараў дзвюма ўпэўненымі перамогамі над віцебскім “Лакаматывам”, а вось хакейны “Нёман” неспадзявана саступіў “металургам” з Латвіі.

«Мікс» – адважны і рашучы сангвінік

|

У Смаргонскім кіналагічным цэнтры памежнай службы Гарадзенскай вобласці выведзена новая парода службовых сабак з палепшанымі працоўнымі якасцямі. Праўда, зваць яе «новай пародай» самі памежнікі пакуль не вырашаюцца. Працоўнае імя сабак – «мікс».

У новым фотаальбоме пра Гародню могуць з’явіцца і твае працы

|

Пачынаецца збор прац на конкурснай аснове для публікацыі (з захаваннем аўтарскіх правоў) у новым фотаальбоме і ў даведніку пра Гародню. За публікацыю адной працы будзе выплачаны аўтарскі ганарар у памеры 10-20 тыс. рублёў.

Расія будзе забіраць адыходы з Астравецкай АЭС

|

Адпрацаванае ядзернае паліва АЭС, якую плануецца пабудаваць у Астравецкім раёне, будзе адпраўляцца на перапрацоўку ў Расію. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на намесніка міністра энергетыкі РБ Міхася Міхадзюка.

Праз месяц усе стануць выпіваць «культурна»

|

Сёння афіцыйна апублікаваны ў Нацыянальным рэестры закон, адпаведна якому ўжыванне піва і напояў з нізкім утрыманнем алкаголю ў грамадскіх месцах забаронена. Той, хто 23 лютага (закон пачынае дзейнічаць праз месяц) дзе-небудзь на Савецкай плошчы ці каля чыгуначнага вакзалу захоча глытнуць піўка, павінен мець у кішэні дадаткова 280 тысяч рублёў…

Пра мытныя прыбыткі і бізнэс, які можа пацярпець

|

Гарадзенская мытня ў мінулым годзе штодня папаўняла рэспубліканскі бюджэт на Br1,4 млрд. і набыла інспекцыйна-даглядальныя комплексы коштам больш за 1 млн. еўра кожны.

Банк для малога бізнэсу зараз і ў Лідзе

|

Беларускі банк малога бізнэсу (ББМБ) адкрыў учора першы раённы цэнтр банкаўскіх паслуг у Лідзе. Ва ўрачыстым адкрыцці новага цэнтру прынялі ўдзел старшыня праўлення ББМБ Стывен Джэймс Арлескі і прадстаўнікі Нацыянальнага банка Беларусі.

Вынікі праверкі органаў пажарнага нагляду несуцяшальныя

|

Па выніках аналіза стану супрацьпажарнай бяспекі ў арганізацыях культуры Гродзеншчыны на 36 аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей адсутнічае аўтаматычная пажарная сігналізацыя.