Спартыўныя выходныя: 50 на 50

|

 

“Гродна-93” у сустрэчах з віцебскай камандай не мела вялікіх праблемаў, двойчы перамогшы ў пятніцу і суботу супернікаў з лікамі 92-76 і 62-48. Такім чынам гарадзенцы ўзялі рэванш за нядаўнюю паразу ў Віцебску.

 

Няўдалай атрымалася суботняя гульня на роднай пляцоўцы для баскетбалістак “Вікторыі”. Гарадзенскія дзяўчаты саступілі гомельскаму “Сожу” 62-78.

>

Расчаравалі сваіх заўзятараў і хакеісты. На сваёй пляцоўцы 22 студзеня “Нёман” саступіў “Металургсу” з Ліепаі з лікам 2-3. Асноўны час гульні скончыўся ўнічыю 2-2 (галы ў гарадзенцаў на рахунку Малашкевіча і Паўловіча), але ў серыі штрафных кідкоў больш пашанцавала гасцям з Латвіі.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча