Вынікі праверкі органаў пажарнага нагляду несуцяшальныя

|

Як паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры, падчас праверак, праведзеных органамі пажарнага нагляду абласнога ўпраўлення МНС на аб’ектах арганізацый культуры вобласці, усталявана, што шэраг з іх доўгі час функцыянуе з грубымі парушэннямі супрацьпажарных нормаў і правілаў, а іх кіраўнікі ігнаруюць законныя патрабаванні, якія прад’яўляюць ворганы пажарнага нагляду.

Сярод парушэнняў адзначаюцца невыкананне аб’ектамі пастановаў аб забароне эксплуатацыі, невырашэнне пытання апрацоўкі вогнеахоўнымі рэчывамі дэкарацыяў сцэнічнага і выставачнага афармлення, драпіровак у глядацкіх і экспазіцыйных залях. У асобных ДК, сельскіх бібліятэках, музыкальных школах няма забяспечанасці ў поўным аб’ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Паводле www.ej.by