Пра мытныя прыбыткі і бізнэс, які можа пацярпець
Комплексы будуць працаваць на памежных пераходах «Брузгі» і «Бераставіца». Для працы на іх набраны і навучаны персанал. З дапамогай комплексаў атрымаецца значна паскорыць працэс правядзення грузавога транспарта праз мытнае афармленне.
За мінулы год праз мяжу прайшло больш за 2 млн. транспортных сродкаў. Адныя толькі гродзенскія прадпрымальнікі, якія легальна заняты ў сферы перавозак аўто, перагналі праз мяжу больш за 19 тысяч легкавых машын. Магчыма, пасля таго, як у рамках Мытнага саюзу з 1 ліпеня будуць уведзеныя адзіныя стаўкі мытных пошлін на аўтамабілі, папулярны для Гродзенскага рэгіёну бізнэс можа сур’ёзна пацярпець.
Перагон аўтамабіляў дагэтуль быў вельмі выгодным родам заняткаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі-аўтаперагоншчыкі выплачваюць адзіны падатак каля 250-280 еўра ў месяц, гэта прыблізна 5% ад прыбытку, у той час, як падаходны падатак для большасці грамадзян складае 12%.
Дарэчы, зараз аўтаперагоншчыкі «прытрымліваюць» свой тавар – такая своеасаблівая падрыхтоўка да Мытнага саюзу. Некаторыя з іх маюць намер пасля 1 ліпеня і рэалізацыі назапашаных аўто пачаць другі бізнэс. Некаторыя ўпэўнены, што можна будзе прыстасавацца і да новых умоў.
Фота prosto_free