У гарадзенкі канфіскавалі 3,5 кг срэбра

|

22-гадовая дзяўчына дробнымі партыямі незаконна ўвозіла ювелірныя ўпрыгожванні з Польшчы, пакуль пра гэта не даведаліся памежнікі.

Новы кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама: Лукашэнка паставіў “вялікія і сур’ёзныя задачы”

|

Уладзімір Краўцоў, прызначаны сёння на пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама замест Сямёна Шапіры, паведаміў БелаПАН, што Аляксандр Лукашэнка ўжо паставіў перад ім пэўныя задачы.

У Гродзенскай вобласці канфіскацыя пагражае шасці аўтамабілям

|

З 24 кастрычніка, ад пачатку дзеяння супрацьалкагольных паправак у Крымінальны і Адміністратыўны Кодэксы, на Гарадзеншчыне супрацоўнікам ДАІ трапіліся шасцёра кіроўцаў, аўтамабілям якіх пагражае канфіскацыя, піша gaigrodno.by.

Польшча выступае за поўную адмену віз з Беларуссю

|

”Мы выступаем за максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю і адмену віз. Польшча – прыхільнік таго, каб цалкам адмяніць візы з Беларуссю,” – заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка.

Замежныя студэнты пазнаёмяць гарадзенцаў са сваёй культурай

|

Фестываль творчасці замежных студэнтаў пачнецца ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы 18 лістапада.

На Гарадзеншчыне распрадаюць школы, клубы, свінарнікі, сядзібы

|

У бліжэйшы месяц фонд “Гроднааблмаёмасць” выставіць на продаж некалькі дзясяткаў будынкаў. Новых гаспадароў чакаюць школы, клубы, бібліятэкі, пошта, свінарнікі, сядзіба з паркам (на здымку) і турбаза, КПП і бомбасховішча.

Сумесная беларуска-літоўская выстава пра паўстанне 1863 г. адкрыецца ў Гродне

|

Урачыстае адкрыццё выставы “Паўстанне 1863 г.: асобы, імёны, гісторыі” адбудзецца 14 лістапада ў 16.00 у гарадзенскім Старым замку. На выставе прадстаўленыя каштоўныя экспанаты з музейных збораў Літвы і Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Уваход у дзень адкрыцця – вольны.

Актыўных беларускіх студэнтаў запрашаюць на навучальныя візіты ў Польшчу

|

Праграма Study Tours to Poland ужо шмат год дазваляе актыўным маладым беларусам пазнаёміцца з грамадскім і акадэмічным жыццём, культурай, палітыкай ды штодзённасцю нашых заходніх суседзяў.

Эксперымент у гарадзенскіх паліклініках: да тэрапеўта па жывой чарзе

11 лістапада ў гарадзенскіх паліклініках №4 і №6 пачаўся эксперымент. Участковыя тэрапеўты вядуць прыём пацыентаў без талонаў і папярэдняга запісу.

Амаль 3000 крам на Гарадзеншчыне парушаюць правілы гандлю прадуктамі

|

Санітарныя службы выявілі парушэнні рэалізацыі харчовых прадуктаў амаль у 90% правераных аб’ектаў і знайшлі 15 тон недобраякасных прадуктаў.